Знешнія прыкметы наркатычнага ап'янення
Усё часцей і часцей навіны газет, тэлеканалаў і інфа-сайтаў размашчаюць інфармацыю пра шкоду спайсаў. Практычна кожны дзень мы даведваемся пра новыя смерці і здарэнні, звязаныя з людзьмі, якія захацелі выпрабаваць эйфарыю з дапамогай курыльных сумесяў і марак. Часцей за ўсё іх ахвярамі становяцца маладыя людзі ад 15 да 23 гадоў.
Даступнасць і адносная таннасць спайсаў паднялі сапраўдны «модны бум» на курыльныя сумесі, зрабіўшы іх велізарнай небяспекай для грамадства і дзяржавы. Стваральнікі сучасных наркотыкаў прыдумляюць новыя хітрыкі, каб абыйсці ўсе магчымыя законы і кантролі. Пачалася эра новых, так званых «дызайнерскіх» спайсаў. Гэта не проста курыльныя сумясі, а небяспечныя псіхатропныя рэчывы, якія маскіруюцца па солі для ваннаў, касметыку для лазні, сродкі прыгажосці і нават спецыі.
Акцыя «Місія жыць» стала адной з ініцыятыў, накіраваных на інфармаванне дарослых і моладзі з мэтай антыпрапаганды спайсаў ў сучасным грамадстве.
У рамках школьнай антынаркатычнай акцыі "Місія - жыць!" былі праведзены наступныя мерапрыемствы:
-праведзены конкурс малюнкаў "Мы выбіраем жыццё" сярод вучняў 1-4 класаў, а вучні 5-11 класаў прынялі ўдзел у флэш-акцыі “ Перашлі SMS “Моладзь супраць наркотыкаў” і размясці на сваіх старонках у сацыяльных сетках лагатып акцыі.
Вучні старэйшых класаў мелі магчымасць пад кіраўніцтвам педагогаў паспрабаваць сябе ў друкарскай справе па вырабу лістовак.
Адной з найбольш эфектыўных форм прафілактычнай работы з'яўляецца арганізацыя спартыўных мерапрыемстваў. Так, на працягу тыдня былі праведзены: таварыская сустрэча па футболу з вучнямі СШ №1 гп. Рось, спаборніцтвы "Спорт супраць наркотыкаў", спартыўна - гульнявая праграма "VsegdaZdorov.by” (сумеснае мерапрыемства з бацькамі).