Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!

ШКОЛА МІНУЛАЯ- ШКОЛА СУЧАСНАЯ

Дата: 6 января 2015 в 13:07, Обновлено 1 марта в 00:17

Гісторыя школы ў  Воўпе пачынаецца верагодней за ўсё ў І палове ХІХ ст. У 1835 годзе тут дзейнічала прыходскае вучылішча для дзяцей падатных саслоўяў, якое давала пачатковую адукацыю. У канцы ХІХ - пачатку ХХ ст. у мястэчку працавала 2-класнае сельскае міністэрскае вучылішча. У часы Другой  Рэчы Паспалітай (1921-1939 г.г.) у Воўпе дзейнічала 7-класная польская агульнаадукацыйная школа. У 30-ыя гады ХХ ст. школу ўзначальваў пан Ф.Файкоўскі. Працавалі настаўнікі: Ф.Світальскі, Я.Бэндляеўска, Ю.Гамілевіч, А.Вялічка. Школу наведвалі дзеці каталіцкага, праваслаўнага і  іўдзейскага веравызнання.

У верасні 1939 года Заходняя Беларусь ўвайшла ў склад БССР, і выкладанне ў школе пачалося на рускай мове. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны   і ўсталяваннем акупацыйнага рэжыму школа ў Воўпе спыніла сваё існаванне. У 1944 годзе мястэчка было вызвалена ад нямецкіх акупантаў, аднавіла працу “сямігодка”. 1 верасня 1952 года школа атрымала статус “сярэдняй”. На пасадзе дырэктара школы ў Воўпе ў розныя гады працавалі Крывашэяў А.А. (1944-1949 г.г.), Мышкавец Ю.А. (1950-1953 г.г.), Кузьміна Т.А. (1953-1954 г.г.), Папкоў К.Ц. (1954-1955 г.г.), Татарынаў В.Я. (1955-1956 г.г.), Качан І.С. (1961-1967 г.г.), Маркевіч А.М. (1967-1994 г.г.).

Дзесяткі год адпрацавалі ў школе і пайшлі на заслужаны адпачынак сямейныя настаўніцкія дынастыі Гучок Я.М. і Гучок В.А., Касіла А.І. і Касіла Г.Ц., Цішко Я.К. і Цішко Л.К., Лашко В.І. і Лашко І.А., Маркевіч А.М. і Маркевіч В.А., Шчэрба Г.А. і Пенязь Т.М., Гучок Яўген Міхайлавіч атрымаў званне Заслужанага настаўніка БССР, Усціновіч Зінаіда Васільеўна  ўзнагароджана значком “Выдатнік народнай адукацыі” . Усё сваё жыццё нашай школе прысвяцілі настаўнікі  Кароль Т.І., Панасюк Н.П., Гучок М.Я., Дзямешчык А.П., Грыгуць К.А., Завадская Г.Ф., Багданава М.І., Галубцоў К.П., Коўш Т.П., Стах Т.А., Замяціна Я.В.

З 1952 года са сцен школы выйшлі больш за 1100 выпускнікоў, 25 з якіх узнагароджаны залатымі і срэбранымі медалямі.

З 2011 года Воўпаўская сярэдняя школа мае свой герб.

Школа                  Школа

           сучасная         мінулая

Вучні Воўпаўскай школы. Першы рад - настаўнікі і святары. 1937 год.

Вучні і настаўнікі аднаго з класаў сямігадовай школы ў Воўпе. 1938 год.

Дырэктар школы А.М. Маркевіч з вучнямі. 70-ыя гг.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.